Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 17

ЛУКАША 17:11-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Ідучы ў Ерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяю.
12І калі ўваходзіў Ён у адно селішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся зводдаль,
13і моцным голасам казалі: Ісусе Настаўнік, памілуй нас.
14Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся.
15А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога,
16і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць?
18як яны не вярнуліся ўзьнесьці славу Богу, апрача гэтага іншапляменца?
19І сказаў яму: устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе.
20А як спыталіся ў Яго фарысэі, калі прыйдзе Царства Божае, адказваў ім: ня прыйдзе Царства Божае ўвачавідкі,
21і ня скажуць: вось, яно тут, альбо: вось, там. Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсьць.
22Сказаў таксама вучням: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін зь дзён Сына Чалавечага, і ня ўбачыце;
23і скажуць вам: вось, тут, альбо: вось, там, - ня ідзеце і ня гневайцеся:
24бо як маланка, што бліснула з аднаго краю неба, бліскае да другога краю неба, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25Але сьпярша належыць Яму шмат адпакутаваць і быць адкінутым родам гэтым.

Read ЛУКАША 17ЛУКАША 17
Compare ЛУКАША 17:11-25ЛУКАША 17:11-25