Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 17:11-25 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 17:11-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Ідучы ў Ерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяю.
12 І калі ўваходзіў Ён у адно селішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся зводдаль,
13 і моцным голасам казалі: Ісусе Настаўнік, памілуй нас.
14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся.
15 А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога,
16 і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць?
18 як яны не вярнуліся ўзьнесьці славу Богу, апрача гэтага іншапляменца?
19 І сказаў яму: устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе.
20 А як спыталіся ў Яго фарысэі, калі прыйдзе Царства Божае, адказваў ім: ня прыйдзе Царства Божае ўвачавідкі,
21 і ня скажуць: вось, яно тут, альбо: вось, там. Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсьць.
22 Сказаў таксама вучням: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін зь дзён Сына Чалавечага, і ня ўбачыце;
23 і скажуць вам: вось, тут, альбо: вось, там, - ня ідзеце і ня гневайцеся:
24 бо як маланка, што бліснула з аднаго краю неба, бліскае да другога краю неба, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25 Але сьпярша належыць Яму шмат адпакутаваць і быць адкінутым родам гэтым.
ЛУКАША 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)