Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 17

ЛУКАША 17:1-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Сказаў Ісус таксама вучням Сваім: немагчыма ня прыйсьці звадам, але гора таму, праз каго яны прыходзяць:
2лепш было б яму, калі б мельны жарон павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чым калі б ён спакусіў аднаго з малых гэтых.
3Глядзеце на сябе. Калі ж згрэшыць супроць цябе брат твой, ушчуй яго, і калі пакаецца, даруй яму.
4І калі сем разоў на дзень згрэшыць супроць цябе і сем разоў на дзень навернецца, і скажа: каюся, - даруй яму.
5І сказалі апосталы Госпаду: памнож у нас веру.
6Гасподзь сказаў: калі б вы мелі веру зь зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: вырвіся і перасадзіся ў мора, - дык яна паслухалася б вас.
7Хто з вас, маючы раба, які арэ альбо пасьвіць, калі вернецца ён з поля, скажа яму: хадзі хутчэй, сядай за стол?
8Наадварот, ці ня скажа яму: прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці і піць, і потым еж і пі сам?
9Ці будзе ён дзякаваць рабу гэтаму за тое, што ён выканаў загад? ня думаю.
10Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
11Ідучы ў Ерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяю.
12І калі ўваходзіў Ён у адно селішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся зводдаль,
13і моцным голасам казалі: Ісусе Настаўнік, памілуй нас.
14Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся.
15А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога,
16і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць?

Read ЛУКАША 17ЛУКАША 17
Compare ЛУКАША 17:1-17ЛУКАША 17:1-17