Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 17:1-17 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 17:1-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Сказаў Ісус таксама вучням Сваім: немагчыма ня прыйсьці звадам, але гора таму, праз каго яны прыходзяць:
2 лепш было б яму, калі б мельны жарон павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чым калі б ён спакусіў аднаго з малых гэтых.
3 Глядзеце на сябе. Калі ж згрэшыць супроць цябе брат твой, ушчуй яго, і калі пакаецца, даруй яму.
4 І калі сем разоў на дзень згрэшыць супроць цябе і сем разоў на дзень навернецца, і скажа: каюся, - даруй яму.
5 І сказалі апосталы Госпаду: памнож у нас веру.
6 Гасподзь сказаў: калі б вы мелі веру зь зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: вырвіся і перасадзіся ў мора, - дык яна паслухалася б вас.
7 Хто з вас, маючы раба, які арэ альбо пасьвіць, калі вернецца ён з поля, скажа яму: хадзі хутчэй, сядай за стол?
8 Наадварот, ці ня скажа яму: прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці і піць, і потым еж і пі сам?
9 Ці будзе ён дзякаваць рабу гэтаму за тое, што ён выканаў загад? ня думаю.
10 Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
11 Ідучы ў Ерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяю.
12 І калі ўваходзіў Ён у адно селішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся зводдаль,
13 і моцным голасам казалі: Ісусе Настаўнік, памілуй нас.
14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся.
15 А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога,
16 і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць?
ЛУКАША 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)