Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЁВА - ЁВА 34

ЁВА 34:18-34

Help us?
Click on verse(s) to share them!
18Ці можна сказаць цару: ты - бязбожнік, і князям: вы - беззаконьнікі?
19Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.
20Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю.
21Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго.
22Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі.
23Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам.
24Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,
25бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.
26Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых,
27за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных,
28так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных.
29Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
30каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу.
31Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць.
32А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду».
33Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.
34Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне:

Read ЁВА 34ЁВА 34
Compare ЁВА 34:18-34ЁВА 34:18-34