18 Ці можна сказаць цару: ты - бязбожнік, і князям: вы - беззаконьнікі?
19 Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.
20 Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю.
21 Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго.
22 Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі.
23 Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам.
24 Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,
25 бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.
26 Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых,
27 за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных,
28 так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных.
29 Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
30 каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу.
31 Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць.
32 А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду».
33 Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.
34 Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне: