Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 107

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Песьня. Псальма Давідава.
2Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
3Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
4Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
5бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
6Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
7каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
8Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
9Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
10Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
12Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
13Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая - марнота.
14З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.