Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 123

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -
2калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, -
3дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
4воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
5прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
6Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
7Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
8Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.