Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 66

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.
2Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,
3каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
4Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
5Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
6Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
7Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
8Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.