Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 110

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Алілуя. Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.
2Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.
3Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.
4Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.
5Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.
6Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.
7Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,
8цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.
9Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!
10Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.