Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 125

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
2Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».
3Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
4Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
5Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
6Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.