Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 60

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
2Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
3ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
4бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
5Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
6бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
7Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,
8няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
9І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.