Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 50

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Псальма Давідава,
2калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.
3Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!
4Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне:
5бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною.
6Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім.
7Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне.
8Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць.
9Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся.
10Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.
11Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае.
12Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне.
13Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.
14Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.
15Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.
16Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.
17Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:
18бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.

19Ахвяра Богу - дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.
20Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.
21Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.