Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 127

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
2Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
3Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
4так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
5Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
6Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!