1Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
2калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?»
3Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
4Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
5бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
6Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
7Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
8Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
9бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.