Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 99

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!
2Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
3Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
4Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
5Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.