Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 17

ЯНА 17:13-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13А цяпер да Цябе іду, і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі ў сабе радасьць Маю поўную.
14Я перадаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
15Не прашу, каб Ты ўзяў іх ад сьвету, а каб асланіў іх ад ліхога;
16яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
17Асьвяці іх у праўдзе Тваёй: слова Тваё ёсьць праўда.
18Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет;
19і за іх я прысьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаныя праўдаю.
20Не за іх жа толькі прашу, а і за тых, што ўверуюць у Мяне паводле слова іхнага:
21хай будзе ўсё адзінае: як Ты, Войча, ува Мне, і Я ў Табе, так і яны хай будуць у Нас адзіна, - каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
22І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім: хай будуць адзіныя, як Мы адзіныя.
23Я ў іх, і Ты ўва Мне; хай будуць паяднаныя ў адно, і хай уведае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
24Войча! якіх Ты даў Мне, хачу, каб там, дзе Я, і яны былі са Мною, хай бачаць славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне раней, чым пачаўся сьвет;

Read ЯНА 17ЯНА 17
Compare ЯНА 17:13-24ЯНА 17:13-24