Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 17:13-24 in Belarusian

Help us?

ЯНА 17:13-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 А цяпер да Цябе іду, і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі ў сабе радасьць Маю поўную.
14 Я перадаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
15 Не прашу, каб Ты ўзяў іх ад сьвету, а каб асланіў іх ад ліхога;
16 яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
17 Асьвяці іх у праўдзе Тваёй: слова Тваё ёсьць праўда.
18 Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет;
19 і за іх я прысьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаныя праўдаю.
20 Не за іх жа толькі прашу, а і за тых, што ўверуюць у Мяне паводле слова іхнага:
21 хай будзе ўсё адзінае: як Ты, Войча, ува Мне, і Я ў Табе, так і яны хай будуць у Нас адзіна, - каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
22 І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім: хай будуць адзіныя, як Мы адзіныя.
23 Я ў іх, і Ты ўва Мне; хай будуць паяднаныя ў адно, і хай уведае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
24 Войча! якіх Ты даў Мне, хачу, каб там, дзе Я, і яны былі са Мною, хай бачаць славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне раней, чым пачаўся сьвет;
ЯНА 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)