Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 13

ЯНА 13:11-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Бо ведаў Ён прадажніка Свайго, таму і сказаў: «ня ўсе вы чыстыя».
12А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, узьлёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
13Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта.
14Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму:
15бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам.
16Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго.
17Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце.
18Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: «той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю».
19Цяпер маўляю вам, перш чым тое збылося, каб, калі збудзецца, паверылі вы, што гэта Я.
20Праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прыме; а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
21Сказаўшы гэта, Ісус узрушыўся духам, і засьведчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
22Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа.
23А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, узьляжаў каля грудзей Ісуса;
24яму Сымон Пётр зрабіў знак, каб спытаўся, хто той, пра якога кажа.
25Ён, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: Госпадзе, хто гэта?
26Ісус адказваў: той, каму Я, умачыўшы кавалак хлеба, падам. І ўмачыўшы кавалак, падаў Юду Сымонаву Іскарыёту.
27І пасьля гэтага кавалка увайшоў у таго сатана. Тады Ісус сказаў яму: што робіш, рабі хутчэй.
28Але ніхто з тых, што ўзьляжалі, не зразумеў, навошта Ён сказаў яму.
29А як што ў Юды была скарбонка, дык некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: купі, што нам трэба на сьвята, альбо, каб даў што-небудзь убогім.

Read ЯНА 13ЯНА 13
Compare ЯНА 13:11-29ЯНА 13:11-29