Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 13:11-29 in Belarusian

Help us?

ЯНА 13:11-29 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Бо ведаў Ён прадажніка Свайго, таму і сказаў: «ня ўсе вы чыстыя».
12 А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, узьлёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
13 Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта.
14 Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму:
15 бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам.
16 Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго.
17 Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце.
18 Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: «той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю».
19 Цяпер маўляю вам, перш чым тое збылося, каб, калі збудзецца, паверылі вы, што гэта Я.
20 Праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прыме; а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
21 Сказаўшы гэта, Ісус узрушыўся духам, і засьведчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
22 Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа.
23 А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, узьляжаў каля грудзей Ісуса;
24 яму Сымон Пётр зрабіў знак, каб спытаўся, хто той, пра якога кажа.
25 Ён, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: Госпадзе, хто гэта?
26 Ісус адказваў: той, каму Я, умачыўшы кавалак хлеба, падам. І ўмачыўшы кавалак, падаў Юду Сымонаву Іскарыёту.
27 І пасьля гэтага кавалка увайшоў у таго сатана. Тады Ісус сказаў яму: што робіш, рабі хутчэй.
28 Але ніхто з тых, што ўзьляжалі, не зразумеў, навошта Ён сказаў яму.
29 А як што ў Юды была скарбонка, дык некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: купі, што нам трэба на сьвята, альбо, каб даў што-небудзь убогім.
ЯНА 13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)