Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 30

ПСАЛТЫР 30:1-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;
3прыхілі да мяне вуха Тваё, пасьпяшайся збавіць мяне. Будзь мне каменнаю цьвярдыняю, прыстанішчам, каб уратаваць мяне,
4бо Ты каменная гара мая і агароджа мая; дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.
5Выведзі мяне зь сеткі, якую тайна раскінулі на мяне; бо Ты цьвярдыня мая.
6У Тваю руку аддаю дух мой; Ты выбаўляў мяне, Госпадзе, Божа праўды.
7Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў; а на Госпада надзея мая.
8Буду радавацца і весяліцца ў міласьці Тваёй, бо Ты прыгледзеўся да бедства майго, уведаў гора душы маёй,
9і не перадаў мяне ў рукі ворагаў; паставіў ногі мае на прасторным месцы.
10Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо мне цесна; высахла з гора вока маё, душа мая і нутроба мая.
11Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.

Read ПСАЛТЫР 30ПСАЛТЫР 30
Compare ПСАЛТЫР 30:1-11ПСАЛТЫР 30:1-11