1Псальма Давідава. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым,
2бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.
3Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.
4Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.
5Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць,
6і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.
7Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.
8Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,
9бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.
10Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.
11А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.
12Бязбожны зло намышляе супроць праведніка і скрыгоча на яго зубамі сваімі;