Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 22

ПСАЛТЫР 22:1-6

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давідава. Гасподзь - Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
2Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
3Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
4Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне.
5Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
6Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.

Read ПСАЛТЫР 22ПСАЛТЫР 22
Compare ПСАЛТЫР 22:1-6ПСАЛТЫР 22:1-6