Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 148

ПСАЛТЫР 148:1-13

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
2Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
3Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
4Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
5Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
6паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
7Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
8вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
9горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
12хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
13хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.

Read ПСАЛТЫР 148ПСАЛТЫР 148
Compare ПСАЛТЫР 148:1-13ПСАЛТЫР 148:1-13