5Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
6блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
7Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
8чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.
9Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,