1Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
2Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
3Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
4Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, - раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
5Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;