1 Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
2 Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
3 Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
4 Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, - раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
5 Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;