1Кіроўцу хору. На золку. Псальма Давідава.
2Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? Далёкія словы крыку майго ад ратунку майго.
3Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня.
4Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля.
5На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
6да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.