1Пахвальная песьня Давідава. На будову дома. Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
2сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
3абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
4бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
5Бо ўсе багі народаў - ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
6Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
7Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;