Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 31

ПСАЛТЫР 31:1-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
2дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
3Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
4бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.
5Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
6За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
7Ты - маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня.
8«Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою».
9«Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
10Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
11Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.

Read ПСАЛТЫР 31ПСАЛТЫР 31
Compare ПСАЛТЫР 31:1-11ПСАЛТЫР 31:1-11