Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - НЭЭМІІ

НЭЭМІІ 7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
2тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,
3і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.
4Але горад быў шырокі і вялікі, а народу ў ім было нямнога, і дамы ня былі пабудаваны.
5І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:
6вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;
7тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
8Сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два.
9Сыноў Сафатыі трыста семдзесят два.
10Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.
11Сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот васямнаццаць.
12Сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
13Сыноў Зату васямсот сорак пяць.
14Сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят.
15Сыноў Бінуя шасьцьсот сорак восем.
16Сыноў Бэвая шасьцьсот дваццаць восем.
17Сыноў Азгада дзьве тысячы трыста дваццаць два.
18Сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят сем.

19Сыноў Бігвая дзьве тысячы шасьцьсот сем.
20Сыноў Адына шасьцьсот пяцьдзясят пяць.
21Сыноў Атэра з дома Эзэкіі дзевяноста восем.
22Сыноў Хашума трыста дваццаць восем.
23Сыноў Вэцая трыста дваццаць чатыры.
24Сыноў Харыфа сто дванаццаць.
25Нараджэнцаў Гаваона дзевяноста пяць.
26Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.
27Жыхароў Анатота сто дваццаць восем.
28Жыхароў Бэт-Азмавэта сорак два.
29Жыхароў Карыятыярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры.
30Жыхароў Рамы і Гівы шасьцьсот дваццаць адзін.
31Жыхароў Міхмаса сто дваццаць два.
32Жыхароў Вэтыля і Гая сто дваццаць тры.
33Жыхароў Нэво другога пяцьдзясят два.
34Сыноў Элама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
35Сыноў Харыма трыста дваццаць.
36Нараджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць.

37Нараджэнцаў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць адзін.
38Нараджэнцаў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
39Сьвятароў, сыноў Едаі, з дома Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры.
40Сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два.
41Сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем.
42Сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
43Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры.
44Сьпевакоў: сыноў Асафа сто сорак восем.
45Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая - сто трыццаць восем.
46Нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
47сыны Кіроса, сыны Сіі, сыны Фадона,
48сыны Леваны, сыны Хагавы, свыны Салмая,
49сыны Ханана, сыны Гідэла, сыны Гахара,
50сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
51сыны Газама, сыны Узы, сыны Пасэаха,
52сыны Вэсая, сыны Мэўніма, сыны Нэфішсіма,
53сыны Ваквука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
54сыны Вацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,

55сыны Варкоса, сыны Сісары, сыны Тамаха,
56сыны Нэцыаха, сыны Хатфыфы.
57Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды,
58сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
59сыны Сафатыі, сыны Хатыла, сыны Пахэрэт-Гацэваіма, сыны Амона.
60Усіх нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
61І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.
62Сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды - шасьцьсот сорак два.
63І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.
64Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства.
65І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
66Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
67акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.
68Коней у іх было сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
69вярблюдаў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
70Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў.
71І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
72Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў.

73І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх.