Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСУСА

ІСУСА 12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход:
2Сігон, цар Амарэйскі, які жыў у Эсэвоне і валодаў ад Араера, што каля берага патока Арнона, і ад сярэдзіны патока палавінаю Галаада, да патока Явока, мяжы Аманіцянаў,
3і раўнінаю да самага мора Хінэрэцкага на ўсход і да мора раўніны, мора Салёнага, на ўсход па дарозе да Бэт-Эшымота, а на поўдзень мясьцінамі каля падножжа Фасгі.
4Сумежны Ог, цар Васанскі, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдрэі,
5і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага.
6Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага.
7І вось цары зямлі, якіх пабіў Ісус і сыны Ізраілевыя па гэты бок Ярдана на захад, ад Ваал-Гада ў даліне Ліванскай да Халака, гары, што прасьціраецца да Сэіра, якую аддаў Ісус плямёнам Ізраілевым у спадчыну, пасьля падзелу іх,
8на гары, на нізінных мясьцінах, на раўніне, на мясьцінах каля гор, і ў пустыні і на поўдні, Хэтэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў:
9адзін цар Ерыхона, адзін цар Гая, што каля Вэтыля,
10адзін цар Ерусаліма, адзін цар Хэўрона,
11адзін цар Ярмута, адзін цар Лахіса,
12адзін цар Эглона, адзін цар Газэра,
13адзін цар Давіра, адзін цар Гадэра,
14адзін цар Хормы, адзін цар Арада,
15адзін цар Ліўны, адзін цар Адалама,
16адзін цар Македа, адзін цар Вэтыля,
17адзін цар Тапуаха, адзін цар Хэфэра,
18адзін цар Афэка, адзін цар Шарона,

19адзін цар Мадона, адзін цар Асора,
20адзін цар Шымрон-Мэрона, адзін цар Ахсафа,
21адзін цар Таанаха, адзін цар Мэгідона,
22адзін цар Кедэса, адзін цар Ёкнэама каля Кармілы,
23адзін цар Дора каля Нафат-Дора, адзін цар Гаіма ў Галгале,
24адзін цар Тырцы. Усіх цароў трыццаць адзін.