5Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
6Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
7Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
8Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
9бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
10Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
11Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.