Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 91

ПСАЛТЫР 91:6-13

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
7Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
8Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, -
9Ты, Госпадзе, высокі векавечна!
10Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
11а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;
12і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
13Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.

Read ПСАЛТЫР 91ПСАЛТЫР 91
Compare ПСАЛТЫР 91:6-13ПСАЛТЫР 91:6-13