1Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
2Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
3І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.
4Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
5Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
6Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
7Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.