Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 5

ЛУКАША 5:29-39

Help us?
Click on verse(s) to share them!
29І зрабіў Яму Лявій у доме сваім бяседу вялікую; і там было мноства мытнікаў і іншых, якія ўзьляжалі зь імі.
30А кніжнікі і фарысэі наракалі і казалі вучням Ягоным: навошта вы ясьце і п'яце з мытнікамі і грэшнікамі?
31А Ісус сказаў ім у адказ: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя;
32Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.
33А яны сказалі Яму: чаму вучні Янавыя посьцяць часта і ўзносяць малітвы, таксама і фарысэйскія, а Твае ядуць і п'юць?
34Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў харомаў шлюбных пасьціцца, калі зь імі малады?
35але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасьціцца у тыя дні.
36Пры гэтым сказаў ім прытчу: ніхто ня прышывае латку да старой адзежыны, ададраўшы ад новай адзежыны; а інакш і новую падзярэ, і да старой не падыдзе латка ад новай.
37І ніхто ня ўлівае маладога віна ў мяхі старыя; а інакш маладое віно парве мяхі, і само выцеча, і мяхі прападуць;
38а маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады зьберажэцца і тое і другое.
39І ніхто, піўшы старое віно, не захоча адразу маладога; бо кажа: старое лепшае.

Read ЛУКАША 5ЛУКАША 5
Compare ЛУКАША 5:29-39ЛУКАША 5:29-39