Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 77

ПСАЛТЫР 77:4-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4не схаваем ад дзяцей іхніх, і абвесьцім роду будучаму славу Госпада, і сілу Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён утварыў.
5Ён устанавіў засьведчаньне ў Якаве і паклаў закон у Ізраілі, які наказаў бацькам нашым абвяшчаць дзецям іхнім,
6каб ведаў будучы род, дзеці, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвяшчалі дзецям сваім,
7класьці на Бога надзею сваю, і не забываць дзеяў Божых, і захоўваць наказы Ягоныя,
8і ня быць падобным да бацькоў іхніх, роду ўпарцістага і мяцежнага, сэрцам неўладкаванага і нявернага Богу духам сваім.
9Сыны Яфрэмавыя, узброеныя, лучнікі, павярнулі назад у дзень бітвы:
10яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць у законе Ягоным:
11забылі дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён нам паказаў.
12Ён перад вачыма бацькоў іхніх тварыў цуды ў зямлі Егіпецкай, на полі Цаан.
13Падзяліў мора і правёў іх празь яго, і паставіў воды сьцяною;
14і ўдзень вёў іх вобмацкам, а ўначы сьвятлом вагню;
15расьсек камень у пустыні, і напаіў іх, як зь вялікае бездані;
16са скалы вывеў патокі, і пацяклі воды, як рэкі.
17Але яны ўсё грашылі прад Ім і раздражнялі Ўсявышнага ў пустыні:
18спакушалі Бога ў сэрцы сваім, патрабавалі ежы па душы сваёй,
19і казалі супраць Бога, і сказалі: «ці можа Бог згатаваць трапезу ў пустыні?»

Read ПСАЛТЫР 77ПСАЛТЫР 77
Compare ПСАЛТЫР 77:4-19ПСАЛТЫР 77:4-19