3Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
4і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?
5Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
6бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
7Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
8Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
9Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,