Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 6

ПСАЛТЫР 6:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
2Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
3Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
4і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?
5Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
6бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
7Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
8Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.

Read ПСАЛТЫР 6ПСАЛТЫР 6
Compare ПСАЛТЫР 6:1-8ПСАЛТЫР 6:1-8