1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2Цьвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў;
3падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае;
4і даў новую песьню ў вусны мае - хвалу Богу нашаму. Убачаць многія і збаяцца, і будуць на Госпада спадзявацца.
5Дабрашчасны той чалавек, які на Госпада надзею сваю кладзе і не зьвяртаецца да ганарыстых і да тых, што да няпраўды горнуцца.
6Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас - няма Табе роўных! - хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.