Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 27

ПСАЛТЫР 27:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давідава. Цябе, Госпадзе, заклікаю: цьвярдыня мая! ня будзь бязмоўны са мною, каб пры маўчаньні Тваім ня стаўся я падобным да тых, што ў магілу сыходзяць.
2Пачуй голас маленьняў маіх, калі я клічу Цябе, калі падымаю рукі мае да сьвятога храма Твайго.
3Не загубі мяне з грэшнікамі і з тымі, што крыўду ўчыняюць, якія з блізкімі сваімі гавораць пра мір, а ў сэрцы ў іх ліхое.
4Аддай ім паводле іхніх дзеяў, паводле ліхіх учынкаў іхніх; паводле дзеяў іхніх рук ім аддай; аддай ім, што заслужылі яны.
5За тое, што не зважаюць на дзеі Гасподнія і на справы рук Ягоных, Ён іх разбурыць і ня збудуе іх.
6Дабраславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас маленьняў маіх.
7Гасподзь - цьвярдыня мая і мой шчыт; на яго спадзявалася сэрца маё; і я праслаўлю Яго песьняй маёю.
8Гасподзь - сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
9Ратуй Твой народ, і дабраславі Тваю спадчыну; і гадуй іх і ўзвышай іх вечна!

Read ПСАЛТЫР 27ПСАЛТЫР 27
Compare ПСАЛТЫР 27:1-9ПСАЛТЫР 27:1-9