4Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся.
5Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;
6ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
7У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.
8Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог;
9падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго.