7Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
8вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
9горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
12хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
13хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
14Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.