2Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
3яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
4яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
5Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
6Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
7Я сказаў Госпаду: Ты - Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
8Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
9Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.