3Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
4куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
5Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
6Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
7Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!
8Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»