Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - МАРКА - МАРКА 4

МАРКА 4:23-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
23Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай пачуе!
24І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам.
25Бо, хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.
26І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю,
27і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён;
28бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе;
29калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.
30І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго?
31Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі:
32а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.
33І такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць;

Read МАРКА 4МАРКА 4
Compare МАРКА 4:23-33МАРКА 4:23-33