Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 9

ПСАЛТЫР 9:1-16

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
2Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
3я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
4Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
5бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
6Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
7У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
8А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
9і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
10І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
11І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
12Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
13бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
14Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
15каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
16Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.

Read ПСАЛТЫР 9ПСАЛТЫР 9
Compare ПСАЛТЫР 9:1-16ПСАЛТЫР 9:1-16