2Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
3Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
4Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;