Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 91

ПСАЛТЫР 91:10-16

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
11а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;
12і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
13Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
14Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;
15яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,
16каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.

Read ПСАЛТЫР 91ПСАЛТЫР 91
Compare ПСАЛТЫР 91:10-16ПСАЛТЫР 91:10-16