Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 85

ПСАЛТЫР 85:1-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Малітва Давідава. Нахілі, Госпадзе вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі.
2Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
3Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
4Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
5бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
6Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
7У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
8Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
9Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
10бо Ты вялікі, творыш дзівосы, - Ты, Божа, адзіны Ты.

Read ПСАЛТЫР 85ПСАЛТЫР 85
Compare ПСАЛТЫР 85:1-10ПСАЛТЫР 85:1-10